Кірыłaca

WTF?

Кірыłaca — першая беларуская онлайн-раскладка адначасова лацінкі і кірыліцы. Гэта сьведчыць толькі пра тое, што пэрманэнтнае падлучэньне да нэту апроч усіх астатніх выгодаў дае табе мачымасць браць і пісаць нармальнай беларускай лацінкай, а пасьля рабіць з тэкстам усё, што заўгодна.

Табе зусім не спатрэбіцца якая-небудзь хітрая клявіятура ці яшчэ што. Табе ня трэба ставіць ніякага сафта ў свой комп. Ня важна, якая ў цябе апэрацыйная сыстэма і што ты ведаеш пра рэляцыйныя базы дадзеных. Усё ўжо перанесенае ў вэб. Карацей, чуві, пісаць лацінкай можна ўжо рыхтык зараз.

Дарэчы, гэта яшчэ ня ўсё. З дапамогай гэтай штукі можна выдатна пісаць і кірыліцай, калі ў цябе няма нават кірылічнай клавы. Трымайся за стул: зара ты даведаешся, як гэта ўсё робіцца!

»WTF?