Кірыłaca

як гэтая бадзяга працуе?

У самым пачатку ляжыць JavaScript. Калі твой браўзэр яго не падтрымлівае (глядзі ніжэй інфу пра тых, якія падтрымліваюць), ці ён наўмысна адключаны або выразаецца фаерволам, то нічога не атрымаецца зусім. Іначай — відаць, усё.

Існуюць дзьве раскладкі набору: лацінкавая і кірылічная. Калі ты цісьнеш кнопку, скрыпт глядзіць, што за яна і ў адпаведнасьці з актыўнай раскладкай малюе літару.

У якасьці лацінквай раскладкі была скарыстаная раскладка Belarusian (Latin) Programmers. З-за немагчымасьці тэхнічнай рэалізацыі апрацоўкі камбінацыяў з клявішамі AltGr і Ctrl, быў рэалізаваны варыянт зь мёртвымі клявішамі ў верхнім левым куце клавы: «`» і «~».

Працуюць яны наступным чынам. Пры націску на клявішу нічога не малюецца і ўвогуле, нічога не адбываецца. Але калі пасьля гэтага націскаецца наступная клявіша, праглядаюцца магчымыя камбінацыі, і калі пара знаходзіцца, малюецца літара ці сымбаль, атаясаленыя з гэтай парай. Калі ня знойдзеная — малюецца «`» або «~» (у залежнасьці ад таго, націскалася клявіша з Shift'ом ці без) і другая націснутая клявіша. Пасьля ўсё паўтараецца наноў.

Прыклад. Каб атрымаць «Ś» трэба:

  1. Націснуць і адпусьціць клявішу «`»;
  2. Пасьля націснуць Shift і, не адпускаючы, націснуць клявішу «S».
Яшчэ прыклад. Каб атрымаць «š» трэба:
  1. Націснуць Shift і, не адпускаючы, націснуць клявішу «`» (каб атрымаць «~»);
  2. Адпусьціць усё і націснуць клявішу «s».
І яшчэ . Каб атрымаць «ж» трэба:
  1. Пераключыцца на віртуальную кірылічную раскладку (клявішай Esc або кнопкай пад полем уводу тэксту);
  2. Націснуць Shift і, не адпускаючы, націснуць клявішу «`» (каб атрымаць «~»);
  3. Адпусьціць усё і націснуць клявішу «z».

Каб атрымаць толькі адзін сымбаль «`» ці «~», трэба націснуць спачатку гэтую клявішу, а пасьля прагал.

Камбінацыі сымбаляў не зьмяніліся і прыведзеныя ў калёнцы пра лацінку. Дадалося яшчэ крыху новых.

У ва ўсім астатнім, апроч камбінацыяў зь мёртвымі клявішамі, гэта звычайная ангельская раскладка.

Дарэчы. Падчас напісаньня тэксту ў цябе можа быць раптам уключаная іншая раскаладка. Тады ўсе сымбалі, якіх няма ў ангельскай, перадаюцца як ёсьць. Скрыпт выкусвае толькі камбінацыі з ангельскімі літарамі. Нацыянальныя абэцэды могуць ня парыцца.

»як гэтая бадзяга працуе