Кірыłaca

тэхбок

Функцыі, якія тут выкарыстоўваюцца яшчэ зусім не ўваходзяць у які-небудзь стандарт. Яны проста падтрымліваюцца браўзэрамі, але кожны інтэрпрэтуе іх так, як яму падабаецца больш за ўсё. Скрыпт быў правераны на сумяшчальнасьць з найбольш распаўсюджанымі браўзэрамі. Усё коціць з наступнымі:
  • Opera 9.0 і вышэй
  • Firefox 1.5 і вышэй
  • Internet Explorer 6.0
Калі ўсё выдатна працуе на тваім браўзэры (г.зн. так, як апісана вышэй), і твайго браўзэра няма ў сьпісе, то калі ня ў лом, скінь ягоную назву і вэрсію сюды.

І наадварот. Калі раптам чаго ня так працуе і канвэртуецца — вэлкам.

А, і яшчэ. Ва ўсіх браўзэрах назіраюцца глюкі з вэртыкальнай пракруткай. Гэта азначае, што акно не пракручваецца, калі ўведзены тэкст вылазіць за межы тэкставага поля і калі апошні сымбаль быў трансьлітэраваны. То бок усё пракруцціцца так, як трэба, тады, калі будзе ўведзены першы сымбаль з ангельскай абэцэды, лічба, прагал або пэўныя іншыя сымбалі. Парыцца з-за гэтага ня варта. Можна проста расьцягнуць тэкстбокс настолькі, наколькі трэба.

»тэхбок